Дек

7

Сярэднявечны unplugged

Автор: Zap

“Стары Ольса” – гурт сярэднявечнай беларускай музыкі, існуе з 1999 г. За час сваёй дзейнасьці музыкі запісалі дзясятак альбомаў і далі безьліч выступаў на этнічных і рокавых фэстах. У рэпертуары – беларускія народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесанса, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі (“Полацкі сшытак”, “Віленскі сшытак”), беларускія канты 16 – пачатку 17 стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса.
У нядзелю 9 сьнежня “Стары Ольса” зграе сярэднявечны канцэрт у клюбе “Графіці”.

Пачатак а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце, у фэйсбуку і ў ластфм.

мая

15

Унікальныя і непаўторныя
Guda і «Стары Ольса»

Автор: Zap

Сумесны канцэрт гуртоў Guda і «Стары Ольса» меркавалася зрабіць у красавіку. Але тады ў сувязі з надзвычай сумнай падзеяй, імпрэзу вырашана было перанесьці. Канцэрт адбудзецца 20 траўня.
Да гэтага выступу Guda падрыхтавалі сапраўдны сюрпрыз. Гурт упершыню ў сваёй гісторыі прадставіць электрычную праграму з рок-складам. Яна створана разам з музыкамі з готык-мэтал каманды Volk. Удзельніца гурта Вікторыя Міхно распавядае, як яны да прыйшлі да такога фармату: «Больш за 10 гадоў Guda выпрацоўвала сваю эстэтыку сьпеву акапэла на падставе лепшых узораў беларускага фальклёру. Яшчэ 10 гадоў мы шукалі шляхі, якімі гэтую эстэтыку можна было б увесьці ў кантэкст сучаснай музыкі. Нашы экспэрымэнты былі заўжды сьмелымі. Мы выпрацоўваем сваю музычную стылістыку і маем сваё бачаньне фальклёру, якое распаўсюджваецца і на далекае мінулае і сёньня».

Latest tracks by guda_by

Як і для «гудаў», для «Старога Ольсы» гэта будзе першы выступ у клюбе «Графіці». Музыкі ўспрынялі ідэю праекту літаральна і вырашылі наогул не выкарыстоўваць электрычнасьць. Лідэр каманды Зьміцер Сасноўскі кажа, што такім чынам слухачы атрымаюць магчымасьць пачуць сапраўдны «жывы» балянс старадаўніх інструмэнтаў. «Спалучэньне ціхай лютні і гучнай дуды, рамантычнай флейты і агрэсіўных барабанаў, высакароднага рэбека і пранізьлівага шалмея створаць своеасаблівы характар і дазволяць перанесьціся ў часе», — упэўнена заўважае Зьміцер. «Ольсы» плянуць выступаць поўным складам ды зайграць праграму з сваіх найлепшых твораў.

Падчас выступаў гледачы змогуць задаць пытаньні музыкам. Весьці імпрэзу па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыкант і радыёвядучы. Да ўсяго, наведнікі канцэрту маюць шанец атрымаць прызы ад сяброў мерапрыемства.

Пачатак а 19:00! Далучайцеся да сустрэчы ў ластфм.