Граффити едет в Ригу на MUSE 12-14 декабря 2012  

Окт

21

Добры аўторак з Палінай

Автор: Zap

Адна з найвядомейшых маладых беларускіх сьпявачак Паліна Рэспубліка ў аўторак 23 кастрычніка дае традыцыйны сольны акустычны канцэрт у клюбе «Графіці».

Пачатак а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ластфм.

июня

7

ПІКНІК.BY – 1 июля – Шабли

Автор: Zap

Большие оупен-эир фестивали — модное и популярное явление как в Европе, так и во всем мире. Любимые музыкальные коллективы, развитая инфраструктура развлечений, ощущение свободы и знакомые лица вокруг… Такие праздники под открытым небом затягиваются на недели и привлекают сотни тысяч гостей. Не обошли стороной фестивали и Беларусь. Некоторые случаются однажды, некоторые уже становятся традицией. Рождение нового постоянного фестивального бренда знаменует второй «Пикник», организовываемый агентством IBAD и музыкальным клубом «Граффити».

В ежедневном марафоне концертов и вечеринок стены клуба посетило огромное количество коллективов и исполнителей. Одни радуют слушателей регулярными встречами, другие время от времени заполняют поклонниками крупнейшие площадки города. Мы решили совместить уют и атмосферу глобального мероприятия на большом фестивале «ПІКНІК.BY», который состоится 1 июля на хуторе «ШАБЛІ» — зарекомендовавшим себя местом проведения неординарных мероприятий на свежем воздухе.
1 июля в 100 км от Минска вас ждут две сцены с лучшими белорусскими командами. Рок, регги, фолк, электроника и фанк, — каждый найдет что-то свое в более чем двадцати часах музыкального драйва. Для полноты ощущений и всетороннего отдыха мы приготовили множество активных площадок, сувенирных и продуктовых лавочек, выставок и представлений. Меломаны, гурманы, любители хорошо и со вкусом провести время – приезжайте, отдыхайте, набирайтесь позитива, пока лето в полном разгаре!

Для вас будут работать большая электрическая сцена, организованная музыкальным паб-клубом «Граффити», сцена «Жывы Тузін» с unplugged и не только программой, созданной при поддержке сайта «Тузін Гітоў» и кампании «Будзьма Беларусамі», а также ночная диджей-вечеринка в импровизированном клубе $ARA¥.

На главной сцене выступят: кабаре бэнд «Серебряная свадьба», Akute, Botanic Project, Кассиопея, Chiefs Band, The UNB, Черчилль (RockerJoker), Красные Звезды, Monkey Bite.

Сцена «Жывы Тузін»: Pomidor/off, Паліна Рэспубліка, Нагуаль, Гаротніца, Анастасія Шпакоўская, Князь Мышкін, Pawa, Diamos Roll&Руся, HandMadE, Людзі на балоце, Guda, Танцы з Бубнам.

А таксама паэты: Віталь Рыжкоў, Кацярына Зыкава, Антон Рудак, Андрэй Адамовіч, Уладзь Лянкевіч, Ася Волкава, Марыйка Мартысевіч, Андрэй Хадановіч.

Ночную вечеринку в $ARA¥ club создают: SheJay Ksana, Andy Roc, Коромыслов, Stereobeaver (Вильнюс), Папа Бо, Катя Пытлева.

Вести мероприятие будут Илья Малиновский, Катя Пытлева и Олег Хоменко.

Подробно об исполнителях, расположении и меропрятии в целом – на официальном сайте фестиваля. Присоединяйтесь к встречам вконтакте, в фейсбук и ластфм.

В клубе «Граффити» еще остались льготные билеты по цене 90 000 рублей. Совсем скоро они появятся во многих кассах Минска и на сайте ticketpro.by, но будут стоить немного дороже. Спешите! :)

мая

12

Акустыка: Rahis і Паліна Рэспубліка

Автор: Zap

Адзін з прыемных акустычных вечароў, што вельмі пасуюць «Графіці» сваёй ўтульнай хатняй атмасферай, адбудзецца ў клюбе на завулку Калініна ў бліжэйшы чацьвер. Для вас выступяць адны з найбольш цікавых «гітарных» беларускіх артыстаў.

Гурт Rahis даўно вядомы айчыннаму слухачу, акорды і тэксты ўжо сталі народнымі, а калектыў перажыў некалькі рэінкарнацый, выступаючы і з моцнай электрычнай праграмай. Цяпер Дзяніс і Зьміцер зноўку unplugged зайграюць для вас улюбёныя баляды. Паслухаць альбом «Сшытак з тэкстамі ў малюнках» можна тут.

Новая зорка на беларускае сцэне, Паліна Рэспубліка, зусім нядаўна ўварвалася ў сферу айчыннай музыкі, аднак хутка займела вялізнае кола прыхільнікаў. 18-гадовая дзеўчына заварожвае шчырымі, простымі і таленавітымі тэкстамі, гэтак і музыкай: Паліна пасьпела нават запісаць песьню з рок-гуртом «Hasta La Fillsta». Паслухаць яе можна тут

Пачатак а 19:00. Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ластфм.

Апр

10

Паліна Рэспубліка: канцэрт на біс

Автор: Zap

Спявачка Паліна Паланейчык, вядомая як Рэспубліка Паліна, адзначыла 18-годдзе шыкоўным канцэртам у дарэшты запоўненым клубе 8 красавіка. Яна была настолькі расчуленая прыязным прыёмам гледачоў, што расплакалася падчас бісу і назвала гэты дзень найлепшым у сваім жыцці. Вялікі фотарэпартаж можна паглядзець тут.

Паглядзець здолелі ня ўсе! А таму 16га красавіка Паліна зграе дадатковы канцэрт. Для ўсіх, хто хацеў патрапіць, патрапіў і жадае яшчэ, ці для тых, хто пачаў жадаць толькі зараз.

Пачатак а 19:00, а месцы ўжо можна замаўляць!

Фев

14

Урбан акустыка: Recha + Паліна Рэспубліка

Автор: Zap

Гурт Recha надоўга ўвайшоў у абойму традыцыйных выступоўцаў нашага клюбу. Не здарма: музыка, танцы ды добрыя тэксты гурта прывабліваюць слухачоў з першых песень. Вельмі хутка можна будзе зноўку ў гэтым упэўніцца: гурт Андруся Такінданга выступіць на нашай сцэне ўжо 20 лютага.

Кампанію добраму калектыву складзе маладая сьпявачка Паліна Рэспубліка. Адкрыцьцё году па версіі партала “Тузін Гітоў”, дзеўчына-бард вельмі ўразіла нашых наведвальнікаў на апошнім канцэрце праекта Тузін Unplugged, выступішы перад гуртом J:Морс. Мы артымалі шмат прапановаў як мага хутчэй зрабіць канцэрт Паліны: сустракайце! :)
Супольны канцэрт Recha і Рэспублікі Паліны ў паб-клубе “Графіці” 20 лютага пачнецца а 19:00. Запрашаем!

Далучайцеся да сустрэчы ўкантакце і ластфм.

Янв

22

«Тузін. Unplugged» 30 студзеня:
BosaeSonca і J:Морс + Паліна Рэспубліка

Автор: Zap

У панядзелак, 30 студзеня, упершыню на нашу сцэну выйдзе адзін з вядомейшых гуртоў краіны – рамантычна-метафарычны J:Морс. А разам з ім – цікавыя маладыя выканаўцы.
Гурт BosaeSonca проста феерычна нагадаў пра сябе на пачатку гэтай зімы праз досыць працяглую паўзу ў чатыры гады. Іх новая кампазіцыя «Зіма» апынулася ў лідэрах чарту, прапусьціўшы наперад толькі песьні «Воплей Відоплясова» і «Ляпіса Трубяцкога». А па выніках сьнежня гэтая кампазіцыя стала яшчэ і самай запатрабаванай песьняй месяца на Tuzin.FM. 30 студзеня гурт выступіць з акустычнай праграмай на «Тузін. Unplugged». Цікава, што да арыгінальнага складу гурта дзеля гэтага выступу далучыцца новыя музыкі: «Мы паставіліся неабыякава да гэтай прапановы, таму вырашылі падрыхтаваць незвычайную праграму пры ўдзеле струннага трыё», – кажа лідэр каманды Алесь Кот-Зайцаў.

Гурт J:Морс для выступу на «Тузін. Unplugged» таксама рыхтуе адмысловую акустычную праграму. «Пры складаньні трэк-ліста мы абавязкова ўлічам тое, што будзем граць у надзвычай інтымнай атмасфэры, калі няма ніякай мяжы паміж публікай і артыстам, – кажа лідэр каманды Ўладзімер Пугач. – Гэта вельмі адказна і няпроста выступаць на такой блізкай адлегласьці, таму наш канцэрт 30-га будзе нагадваць у нечым сьпевы ля вогнішча». Пры гэтым, музыка заўважае, што наўмысна пакідае момант імправізацыі: трэк-ліст на гэты вечар будзе складзены прыблізны і можа зьмяняцца ў залежнасьці ад рэакцыі слухачоў.

Да ўсяго, спэцыяльным госьцем вечарыны будзе Паліна Рэспубліка, прызнаная парталам Tuzin.FM галоўным адкрыцьцём у беларускай музыцы ў 2011 годзе. 17-гадовая сьпявачка сыграе некалькі песень, якія палюбіліся ўжо яе прыхільнікам.

Падчас выступаў гледачы змогуць задаць пытаньні музыкам. Весьці імпрэзу «Тузін. Unplugged» па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыка і нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў». Да ўсяго, наведнікі канцэрту маюць шанец атрымаць прызы ад сталага партнэра «Тузіна Гітоў» – кампаніі «Будзьма беларусамі». Пачатак вечара а 19:00!