Автор: moto
26 сьнежня ў паб-клубе «Графіці» (зав.Калініна 16) рок-гурт N.R.M. зайграе Калядны акустычны канцэрт. Традыцыйна канцэрт пройдзе, як сямейная імпрэза, на якую запрошаныя самыя блізкія сябры.

Набыць квіток у інтэрнэце
Квіткі заўсёды ў клюбе. Пачатак вечара а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчы ўкантакце.
Автор: moto
У чацьвертым канцэрце з сэрыі «Тузін. Unplugged» 8 ліпеня гурт N.R.M. упершыню расьпяецца на трох у акустычным фармаце і адкажа за ўсё, а гурт «Мутнаевока» паразьмінаецца напярэдадні ўдзелу ў фэсьце «Соседний мир».
«Мутнаевока» мае 6-гадовую гісторыю, за гэты час гурт выдаў два сынглы і паўнафарматны альбом. На «Тузіне Гітоў» яны ўпершыню паказаліся ў 2009 годзе зь песьняй «Разрываю». Яны пастаянна выступаюць у менскіх клюбах, сябруюць з заканадаўцамі моды ў беларускім панку — гуртом «Голая Манашка», а аднойчы нават далі сольны канцэрт на плошчы Бангалёр у межах дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі. Назву музыкі ўзялі ад легендарнай менскай кавярні, дзе з гадоў 20 таму зьбіраліся акторы, музыкі ды мастакі. Яна месьцілася ў былым архірэйскім доме, што на цэнтральным праспэкце і атрымала назву «Мутнае вока». На пачатку гэтага лета музыкі перамаглі ў беларускім адборы на буйны рок-фэст «Соседний мир», які адбудзецца ў жніўні на Азоўскім моры. «Мутнаевока» выступіць на галоўнай сцэне разам з такімі гуртамі, як «Ляпіс Трубяцкой», Noize MC, «Король и Шут» ды іншымі. Напярэдадні ад’ездзу музыкі сыграюць свой сэт на «Тузін. Unplugged» і пакажуць свае самыя вядомыя песьні ў камэрным варыянце.
Адмыслова для «Тузін. Unplugged» сваю праграму рыхтуе гурт N.R.M., які ўпершыню выступіць з паўнавартасным канцэртам у Менску пасьля таго, як Піт Паўлаў, Алезіс Дземідовіч і Юрась Ляўкоў вырашылі працягнуць дзейнасьць безь Лявона Вольскага. «Наш выступ будзе шмат у чым унікальным, — кажа Піт. — У такім гучаньні мы яшчэ не расьпявалі свае песьні на трох». Музыкі абяцаюць абавязковы гіт-сэт з «Трох чарапах», «Песьні пра каханьне», «Одзірыдзідзіны», але пры гэтым мяркуюць сыграць нямала зусім сьвежых песень, некаторыя зь іх упершыню. «Новых твораў у нас будзе болей, чым на электрычных канцэртах», — абяцаюць «энэрэмаўцы». Да ўсяго, Піт, Алезіс і Юрась гатовыя адказаць за ўсё. Цягам свайго 1,5-гадзіннага сэта яны будуць адказваць на пытаньні слухачоў, нават на самыя непрыемныя і нязручныя.
Весьці імпрэзу будзе лідэр гурта «Палац» Алег Хаменка, нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў», якая ідзе на хвалях «Радыё Рацыя».
Канцэрт «Тузін. Unplugged» падтрымлівае грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі».
Автор: moto
Группа N.R.M. по большому счету является реинкарнацией легендарной белорусской группы “Мроя”. После пика в 1989-1990 годах дела коллектива шли по нисходящей. Тогда в 1994 году музыканты по инициативе Лявона Вольского решили резко изменить стилистику, а чтобы не давило название, поменяли его на N.R.M. (“Незалежная Рэспублiка Мроя”). В результате от хард-рока коллектив ушел в сторону гранджа и прочего альтернативного рока начала 90-х.
В конце 1994 года начались активные репетиции нового материала и в 1995-м при помощи Вячеслава Корня, лидера другой легендарной белорусской группы “Улiс”, был записан дебютный альбом “LaLaLaLa”. Смена названия и стилистики сразу дала положительные результаты, особенно вкупе с яркой реакционной идеологией, которая еще ярче была выражена на втором альбоме “Одзiрыдзiдзiна”, также записанном с Вячеславом Корнем и выпущенном в 1996 году фирмой “Ковчег”. Вспомнить песни “Партызанская”, “Сьляпы, глухi, дурны”, “Лепей ня будзе” и др. Это была первая волна серьезной популярности группы,а компания “Пан-рекордс” по горячим следам в начале 1997 года даже выпустила первый “грейтест хитс” – сборник “Made In N.R.M.”, включавший песни из двух первый альбомов. Более того, на этой волне коллектив получил “Большую корону” на “Рок-коронации ‘97” (белорусские музыкальные награды) в январе 1998 года. Читать полностью »