Дек

5

Піўны канцэрт.
Rokash і “Кальмары” (Бяроза)

Автор: Zap

7 сьнежня 1877 года Томас Эдзісан упершыню прадэманстраваў Грамафон. Але пятніцу 7 сьнежня 2012 мы прапануем правесьці пад выключна жывы гук і не менш жывое піва!

На сцэне “Графіці” ў гэты дзень выступаюць два з самых піўных і аўтэнтычных гуртоў крыіны. “Рокаш” даставіць класным фолк-рокам з неверагодным вакалам Паліны Дулінец ды прадставіць новыя песьні. А вясёлы калектыў “Кальмары” сьпецыяльна наведаецца ў Менск з Бярозы, каб зграць эксклюзыўную акустычную праграму. Раім не прапусьціць :)

Сінгл з дэбютнага альбому “Кальмараў” можна спампаваць на ultra-music.
Пачатак а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ластфм.