Канцэрт-цырымонія Тузiн з лепшымi гуртамi
16 верасьня інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў» сымбалічна падвядзе рысу пад музычным сэзонам 2010—2011. У гэты дзень пройдзе цырымонія ўзнагароджаньня выканаўцаў галоўных гітоў, якія трапілі ў «Залаты Тузін — 2011». У гала-канцэрце возьмуць удзел гурты ZnaROCK, «Жнюв», Akute, а таксама госьці з Украіны — гурт «Фіолет».
Упершыню за васьмігадовую гісторыю інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» адбудзецца ня толькі канцэрт з удзелам лепшых гуртоў сэзону, але і цырымонія ўзнагароджаньня. «Калі нехта думае, што ў беларускай музыцы нічога не адбываецца новага, няхай паслухае песьні-пераможцы нашага гіт-параду. Песьні, што вядуць за сабой, песьні, якія гэтак усім нам сёньня патрэбныя… Таму мы прынялі рашэньне ўганараваць іх аўтараў і выканаўцаў асаблівым чынам, каб падкрэсьліць іх важнасьць і актуальнасьць», — кажа адзін з заснавальнікаў «Тузіна Гітоў» Вецер Мэханічны.
| Поделитесь ссылочкой: |
|
Отзывов нет |
Рубрика: Анонсы |
