«Разбітае Сэрца Пацана» ў «Графіці»
Выратавальная брыгада «РСП» і група адчайных механізатараў «ЭВМ»выходзіць на шлях вайны з зімовай хандрой, холадам і валенкамі.
Усім пацярпелым неабходна ў абавязковым парадку зьявіцца ў пункце збору — клюбе «Графіці» 18 снежня (дзекабря ў некаторых раёнах) а 19:00. Будуць забясьпечаныя сродкі сугрэву і праведзеная ідэялягічна-абнадзейваючая праца з кожным наведвальнікам.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце, у фэйсбуку і ў ластфм.
Ваш отзыв