Спрашивайте:

Граффити бар

Беларусь, Минск, пер. Калинина, 16
Будние с 19:00, выходные с 13:00. До 23:00 в будние, пт-сб до 4:00
Инфолиния: +375 (29) 638-4444, (33) 638-4444, (25) 638-4444

Открываемся через
12 часов 45 минут

Май

18

Запись:
29.03.14

У Менску пройдзе фэстываль «Травень»

Першы фэстываль акустычнай музыкі «Травень» пройдзе на сцэне клюба «Мулен Руж» 18 траўня. На ім будуць прадстаўленыя беларускія каманды і выканаўцы, якія працуюць у плыні акустычнай музыкі. Да заснаваньня фэстывалю «Травень» спрычыніліся сайт Tuzin.fm, грамадзка-культурная кампанія «Будзьма беларусамі!» і творчая каманда паб-клюбу «Графіці».
Першы выступоўца — гурт «Людзі на балоце», фольк-рокавая фармацыя з Горадні. На «Траўні» гарадзенцы справяць якраз сваё двухгодзьдзе.

«Людзі на балоце» паўсталі ў траўні 2011-га як акустычнае адгалінаваньне гурта «КальЯн». Першым канцэртам для новага праекту стаў выступ у межах акцыі «Тузін.Unplugged». Каманда хутка атрымала вядомасьць, паўдзельнічала ў шэрагу буйных фэстаў у Беларусі ды Польшчы, выдала вельмі ўдалы дэбютны альбом, які можна паставіць у адзін шэраг з геніяльным «Народным альбомам». Іх называюць галоўнай сэнсацыяй у беларускай музыцы ў 2012 годзе.

Астатнія ўдзельнікі будуць названыя паступова. Да абвяшчэньня ўдзельнікаў кошт уваходу будзе самым мінімальным — 70 000 (без камісіі, толькі праз паб-клюб «Графіці»). Ад красавіка квіткі будуць каштаваць даражэй.

Далучайцеся да сустрэчыаў ўкантакце і ў ластфм.

Ваш отзыв