Акустыка: Rahis і Паліна Рэспубліка
Адзін з прыемных акустычных вечароў, што вельмі пасуюць «Графіці» сваёй ўтульнай хатняй атмасферай, адбудзецца ў клюбе на завулку Калініна ў бліжэйшы чацьвер. Для вас выступяць адны з найбольш цікавых «гітарных» беларускіх артыстаў.
Гурт Rahis даўно вядомы айчыннаму слухачу, акорды і тэксты ўжо сталі народнымі, а калектыў перажыў некалькі рэінкарнацый, выступаючы і з моцнай электрычнай праграмай. Цяпер Дзяніс і Зьміцер зноўку unplugged зайграюць для вас улюбёныя баляды. Паслухаць альбом «Сшытак з тэкстамі ў малюнках» можна тут.
Новая зорка на беларускае сцэне, Паліна Рэспубліка, зусім нядаўна ўварвалася ў сферу айчыннай музыкі, аднак хутка займела вялізнае кола прыхільнікаў. 18-гадовая дзеўчына заварожвае шчырымі, простымі і таленавітымі тэкстамі, гэтак і музыкай: Паліна пасьпела нават запісаць песьню з рок-гуртом «Hasta La Fillsta». Паслухаць яе можна тут
Пачатак а 19:00. Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ластфм.
Ваш отзыв