Сольны канцэрт гурта PANaNieba
Гурт “PANaNieba” аднаўляе канцэртную дзейнасць і дае сольны выступ у Менску 15 ліпеня. SP Kava і Sviedak абяцаюць рэп-канцэрт па ўсіх канонах. Гэта калі на адной сцэне МС і DJ працуюць разам, а да іх яшчэ далучаюцца розныя знакамітыя госці. Удзел у іх сольніку возьмуць лідэр Neuro Dubel Аляксандр Кулінковіч і лепшы скрэтч-дыджэй краіны DJ Andy Roc.
Прэзентацыю сваёй новай праграмы ўладальнікі ўзнагароды Experty.by за лепшы дэбют-2010 меркавалі правесці яшчэ ўвесну. Але так склалася, што адзін з удзельнікаў PANaNieba Sviedak ад’ехаў за мяжу. Цяпер PANaNieba ізноў разам і гатовыя прэзентаваць сваю новую праграму. Яна завецца «71» — гэта дзве апошнія лічбы тэлефоннага кода роднага горада рэпераў — Вялейкі. «Гэта будзе наш пераходны дыск, — кажуць хлопцы. — Ён не будзе альбомам у канцэптуальным разуменні, бо туды ўвойдуць трэкі зусім розныя па тэматыцы і настроі. Але тым ён і можа быць цікавым, бо слухаць яго будзе зусім ненапружна».
Сення, 15 ліпеня, 19:00.
Поделитесь ссылочкой: |
Рубрика: Анонсы |
Ваш отзыв