Граффити паб-клуб

Беларусь, Минск, пер. Калинина, 16
Ежедневно с 11:00 до 23:00 (по пятницам, субботам до 2:00)
Инфолиния: +375 (29) 638-4444, (33) 638-4444, (25) 638-4444

Открываемся через
8 часов 17 минут


!

Запись:
23.02.11

Гукаем вясну разам з “Джамбібум”, “Машай Яр і Хоха бэнд”

З сакавіка ў нас адбудзецца веснавы канцэрт этна-гуртоў “Джамбібум” і “Маша Яр і Хоха бэнд”. Падчас музычных сэтаў прагучаць беларускія традыцыйныя песні ў сучасных апрацоўках, а таксама аўтарскія вынаходніцтвы калектываў.

“Джамбібум” – адзін з найбольш актыўных беларускіх этна-гуртоў, які не баіцца эксперыментаваць. Гурт узнік у 2003 годзе дзякуючы ініцыятыве спявачкі і мультыінструменталісткі Насты Хмель. За восем гадоў існавання ў гурце перайграла і пераспявала шмат музыкаў, гурт браў удзел у мностве замежных і айчынных фестываляў. У дыскаграфіі каманды 2 альбомы – “Джамбібум”(2006) і “Жавароначкі”(2009). Пасля гадавога перапынку, звязанага з вучобай Насты Хмель за мяжой, гурт вярнуўся да дзейнасці ў абноўленым складзе. Па словах Насты, “Джамбібум” цяпер – каманда з пераважным мужчынскім пачаткам, адсюль новы саўнд і больш драйву.

“Маша Яр і Хоха бэнд” – новы праект некалі вакалісткі гуртоў “Юр’я” і “Яр” Машы Яр і вядомых беларускіх рок-музыкаў – Кастуся Калеснікава(The Silicon, экс-IQ48, Лепрыконсы, Пару Рублей), Сяргея Канановіча(Hasta la Fillsta, Pomidor/off , экс-Крамбамбуля) і Змітра Харытановіча(Drum Ecstasy, Hasta la Fillsta, Pomidor/off, экс- Лепрыконсы). Музыкі вызначаюць свой стыль як сучасная этна-музыка, і абапіраюцца ў сваёй творчасці на мелодыі песень беларускіх, украінскіх, польскіх і іншых бабуль. З моманту ўзнікнення(2009) праект даў некалькі канцэртаў у Мінску і зайграў на фэсце воркшопаў у нямецкім Люцэнзомэрн. У планах праекта – выпуск альбома, палова песень якога ўжо запісана і прэзентавана ў інтэрнэце.

2 отзыва

привет , Бусламот! будет круто, если при анонсе вы бы сразу добавляли ссылку на ивент Вконтакте! желаю удачи.

Привет, Мамонт! Это будет нечестно, по отношению к facebook, livejournal, lookatme, lastfm и др. :)

Ваш отзыв