Архив

Вы сейчас просматриваете архивы сайта Граффити паб-клуб за октября 2008.

Окт

12

Рокаш

Автор: moto

Цяжка сказаць, зь якога менавіта часу можна пачынаць гісторыю гурта «Рокаш». Ідэя стварэньня зьявілася яшчэ напрыканцы 2003 году, калі чацьвёрка сяброў, аб’яднаных агульнымі поглядамі на гісторыю, музыку, мову і лад жыцьця вырашыла паспрабаваць свае сілы ў музычнай сфэры. Іх імёны былі: Стась Багданаў, Мікола Ліпневіч, Мікола Маркоўнік і Лявон Казакоў. Першапачатковай канцэпцыяй патэнцыяльнага гурта быў стыль beerfolk, ці піўны фольк. На працягу 2003 году Лявонам былі напісаныя некалькі песень у гэтай стылістыцы. Гісторыя захавала тры зь іх. Яны называліся «Наша піва», «Карчма» і «Хмяльны бранль». Заставалася адна праблема — гэтыя песьні фактычна не было каму граць. Бо так атрымалася, што ў гурце ад пачатку было два ўдарнікі і два вакаліста. Сытуацыя была амаль безвыходная, але лёс верыў у нас.

Дзякуючы нашым сяброўкам Алене (Decadence) і Наташы (Venomous Butterfly) адным халодным студзеньскім вечарам 2004 году ўдзельнікі гурта пазнаёміліся з таленавітым гітарыстам і файным чалавекам Алесем Акульчыкам. Дзякуючы яму пачалі стварацца першыя мэлёдыі. Акрамя гэтага быў зьдзейсьнены канцэптуальны паварот у ідэйнай афарбоўцы песень. Поруч са старымі бірфолькавымі тэмамі пачынаюць зьяўляцца новыя кампазыцыі, якія мелі патрыятычную, сярэднявечную і, у некаторых выпадках, нават філязофскую афарбоўку. Самай яскравай песьняй гэтага пэрыяду можна назваць «Баляду пра ліцьвіна», якая на доўгі час стала пэўнай візытоўкай «Рокаша». Разам з тым моцна адчуваецца недахоп інструмэнтаў. Пачынаюцца пошукі чалавека, які мог бы граць на якім-небудзь духавым інструмэнце. Нарэшце, летам 2005 году адзін з нашых сяброў, Паша Грабчыкаў, знаёміць нас з цудоўнай флейтысткай Вольгай Драпезай. Дзякуючы яе прыходу, ўжо пачынае фармавацца індывідуальны саўнд «Рокаша». У гэты ж час астатнія ўдзельнікі гурта пакрысе пачынаюць асвойваць новыя інструмэнты. Усіх зьдзіўляе Мікола Ліпневіч, які за кароткі час здолеў навучыцца граць на блёк-флейтах. У той жа час Лявон пачынае аздабляць песьні гукамі варгану. Старыя кампазыцыі атрымоўваюць новую афарбоўку. Читать полностью »

Окт

12

Граффити в социальных сетях

Автор: moto

Одноклассники / Вконтакте