29 марта в клубе «Граффити» при поддержке объединений «Ротаракт Минск-сити» и «Ротаракт Ратуша» состоится благотворительный концерт в помощь «Детскому городку Ленинского района г.Минска» . Все средства пойдут на обустройство детской площадки этого дома сирот.
В концерте примут участие группы Recha, «Маланка Оркестр», а также коллектив состоящий из музыкантов и друзей клуба «Граффити». Начало мероприятия в 13:00.
Присоединяйтесь к встречам вконтакте и в ластфм.
Recha грае гарачы канцэрт у студзёную пару! Музыкі запаляць вашыя сэрцы, абудзяць пачуцці, разгарнуць, як мяхі акардыёну, вашыя душы! Прыходзьце ў паб-клуб «Графіці» 17 студзеня а сёмай, не забывайцеся на сяброў ды каханых. У праграме канцэрту таксама госці – гурт «Гарадскі вал» (музычна-дыверсійная групоўка пад кіраўніцтвам Р. Абрамчука). Пачатак вечара а 19:00. Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ў ластфм.
Слава Беларускаму кіно! З’явілася стужка пра заснавальніка гурта Recha »Андрэй Такінданг.Спынюся ў сярэдзіне». Гэтай падзеі і прысвечаны канцэрт Recha ў клубе »Графіці». Прыходзьце, вас чакаюць танцы, песні, радасць, ну і, вядома, прагляд стужкі і размова з яе рэжысёрам, Ігарам Чышчэнем. Пачатак вечара а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ў ластфм.
У нядзелю, 11 жнiўня, у нас гурт, якi не прытрымліваецца нейкіх стылістычных межаў, а дакладней прытрымліваеца толькі аднаго стылю – поп-музыкі. Так, гэта гурт Recha – гэта погляд на тое, якой павінна быць поп-музыка!
Гурт заснаваны ў 2002-2003 годзе. Першым складам гурта (Андрусь Такінданг, Мікіта Кішоў, Арына Лісецкая, Марыя Сільвановіч, Кастусь Лісецкі) Recha з’ездзіла ў туры па Польшчы, удзельнічала ў розных конкурсах тыпу Басовішча і Бардаўскай восені, пракацілася па Беларусі і нават патрапіла ў Санкт-Пецярбург. Пасля двухгадовага зацішша гурт сабраўся новым складам А. Такіндангам, М. Кішовым і К. Лісецкім, а таксама акардыяністам Віцяй Паўлючэням і ўдарнікам Леанідам Паўлёнкам. У 2011 г. на змену Мікіту да Recha далучыўся гітарыст Яўген Шурмей.
Запрашаем на традыцыйны канцэрт Recha ў паб-клубе Graffiti 14 красавіка. Як заўсёды вас чакаюць песні, спевы і сюрпрызы. Сустрэнем вясну разам!
Зусім нядаўна Андрусь Такінданг стаў героем адзінага беларускамоўнага інтэрвію на onliner.by. Прапануем чытаць і прыходзіць на канцэрт :) Пачатак вечара а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ў ластфм.
Гурт Recha запрашае 27 студзеня ў «Графіці». Музыкі абяцаюць усё, што любяць прыхільнікі – песні, танцы, сьпевы і супер настрой!
У сярэдзіне зімы гурту забажалася прыгадаць вясёлыя летнія выступы, узгадаць радасныя моманты. І зусім нядаўна выйшаў паўгадзінны фільм пра летнія вандроўкі, канцэрты і размовы з «Рэхам». Фільм шмат у чым асабісты, складаецца з архіўных запісаў гурта, але і выпадковы глядач зможа здабыць колькі прыемных хвілін, гледзячы на калямузычныя прыгоды. У дадатак стужку вянчае новы кліп.
Як падказвае Вікіпедыя, акурат у гэты дзень адбылася перамога войска Вялікага Княства на чале з Канстанцінам Астрожскім над татарамі, таму, хто прыйдзе ў касцюме славутага дзеяча нашай Бакцькаўшчыны Канстанціна Астрожскага – вольны ўваход :)
Пачатак вечара а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ў ластфм.
Гурт Recha даўно вас ня бачыў і засумаваў па вас. Трэба сустрэцца! Прэч маркоты і турботы, павесялімся, паспявайма, патаньчым, пайграйма. Сакрэтнае месца сустрэчы – паб-клуб Графіці, 22 лістапада. Тым, хто прывядзе 10 сяброў гурт абяцае вольны ўваход ці куфаль піва ад музыкаў!
Зусім нядаўна калектыў прэзентаваў свой новы кліп — экранізацыю песьні «Каханьне», выхад якога і запрашае адзначыць.
Пачатак а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце, у фэйсбук і ластфм.
Калі вы вырашылі не здраджваць радзіме з нейкай там Турцыяй ці Баўгарыяй і застаецеся на вакацыі і адпачынкі ў Беларусі, дык зрабіце гэта са смакам! Летні канцэрт RECHA ў Графіці – што можа быць лепш? Для вас добрая музыка, супольныя спевы, танцы з прыгажунямі і ўсё гэта ў гасцінным і ўтульным паб-клубе Графіці.
Пачатак вечарыны а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце, у фэйсбук и ластфм.
3 траўня Recha грае канцэрт у Графіці. Гурт, які пазыцыянуе свой стыль як «урбан» і ўпарта адмахваецца ад азначэньня «фольк», запрашае адпачыць, адчуць насалоду ад смачнай гарбаты ці куфля піва і паслухаць ды патаньчыць пад рамантычныя баляды і драйвовыя гіты.
Пачатак а 19:00. Далучайцеся да сустрэчы ўкантакце.