Спрашивайте:

Фев

10

СашБаш. Вечар высакавольтнай паэзіі

Автор: Zap

Не, гэта не трыб’ют на Аляксандра Башлачова, і зусім не вечарына рускага року. Проста ў гэты дзень маладыя менскія музыкі і паэты дадуць разрад, каб шарахнула, у памяць пра Сашбаша, геніяльнага рускага рок-паэта. Генератары электрычнасці: Яўген Барышнікаў, «Нельга забыць», Віталь Рыжкоў, «Бабэобі» (Дар’я Кадамская і Ксенія Шашко), Аляксей Несцераў, «Гарадскі вал» (музычна-падрыўная брыгада пад кіраўніцтвам Рамана Абрамчука).
Пачатак вечара а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ў ластфм.

Янв

27

Гра(м)нічны канцэрт Яўгена Барышнікава

Автор: moto

Граніца зімы. Паўночныя ветры, скаваныя рэкі. Самы час выплаўляць і запальваць грамнічныя свечы — правераную зброю ў адвечнай барацьбе марозу і цяпла, святла і цемры, чорнай нянавісці і бясконцай любові, стылай цішыні і жывога звонкага гуку. Стрэчаньне супрацьлегласьцяў у прыродзе і жыцьці — паказанае праз песні.

Гра[м]нічны канцэрт Яўгена Барышнікава — аднаго з лепшых беларускіх гітарыстаў і аўтараў песень. Выдатнае валоданне акустычнай гітарай, глыбокія тэксты і гранічная шчырасць. Блізка мяжа з вясною.

19:00, 3 лютага, панядзелак пасьля Грамніцаў.

Падзея ў сацсетках: вк & fb.

Інфармацыя пра выканаўцу: http://vk.com/evgen_club

Май

9

Радаўніца ў «Графіці»

Автор: Zap

Акустычны канцэрт Яўгена Барышнікава ў Графіці, аўторак, 14 траўня, акурат на Радаўніцкія Дзяды. Яўген камусьці можа быць больш вядомы як дудар, куратар вечарынаў Дударскага Клубу, актыўны сябра Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства, дызайнер і г.д.
«На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць» — так кажуць у народзе. Запрашаем і вас у гэты вечар «паплакаць і паскакаць»: заглыбіцца ў сябе, падумаць аб каранях і вытоках, узгадаць сваіх памерлых і ў той жа час адчуць трывалы грунт пад нагамі, халодныя струмяні нашых рэкаў, подых сьвежага ветру перад навальніцай, дотык каханага чалавека і ўрэшце прагу да жыцьця, якое ад веку віруе на гэтай зямлі.

Пачатак а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ў ластфм.