Сольны канцэрт POMIDOR/OFF
Вядомы беларускі музыка, шоўмэн, радыёвядоўца, журналіст ды проста сапраўдны мужык Аляксандар Памідораў разам з гуртом Pomidor/Off дае сольны канцэрт у «Графіці» 14 траўня.
Pomidor/Off — гурт 2011 году па версіі «Рок-каранацыі», а Аляксандар Памідораў, адпаведна, рок-кароль. У тым годзе калектыў выдаў моцную плытку «Патас/Попс/Прапаганда», якую добра сустрэлі крытыкі. Альбом прызнаны «лепшым рок выкананьнем» сайтам Ultra-Music. На канцэрце 14 траўня прагучаць лепшыя песьні з кружэлкі, а таксама вядомыя гіты.
Пачатак а 19:00!
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ластфм.

Ваш отзыв